Запрашэнне работнікаў НГА Беларусі на святочны канцэрт, прымеркаваны да Тыдня бацькоўскай любові

15 кастрычніка 2024 г. работнікі НГА Беларусі сталі гасцямі на святочным канцэрце, прымеркаваным да Тыдня бацькоўскай любові. Мерапрыемства падрыхтавалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска. Сярод прысутных былі таксама святары Храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны з сем'ямі, навучэнцы школы і іх бацькі. Выступленні юных артыстаў падарылі гледачам незабыўную душэўную і святочную атмасферу. Настаяцель храма Марыі Магдаліны протаіерэй Уладзімір Харашэвіч і іерэй Расціслаў Бандарэнка звярнуліся да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства са словамі пра сямейныя каштоўнасці і бацькоўскую любоў. Пасля завяршэння канцэрта работнікі НГА Беларусі былі запрошаны на чаяванне.

Изображение
Выступленне выкладчыкаў
Изображение
Выступленне юных артыстаў
Изображение
Выступленне юных артыстаў
Изображение
Выступленне Анатоля Длускага
Изображение
Зварот да прысутных настаяцеля храма Марыі Магдаліны протаіерэя Уладзіміра Харашэвіча
Изображение
Зварот да прысутных іерэя Расціслава Бандарэнкі
Изображение
Арганізатары і госці мерапрыемства
Изображение
Работнікі НГА Беларусі на канцэрце
Изображение
Работнікі НГА Беларусі на канцэрце
Изображение
Арганізатары і госці мерапрыемства