Правядзенне ў НГА Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бацькі
21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Мужчына, бацька - гэта падмурак сям'і, той, хто абароніць яе ад няшчасцяў і пазбаўленняў, хто заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі. Сёння ўмацаванне ролі бацькоўства з'яўляецца адной з найважнейшых задач дзяржаўнай сямейнай палітыкі. 21 кастрычніка на ўрачыстым сходзе калектыву дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Наталія Булойчык павіншавалі мужчын - работнікаў архіва з Днём бацькі і пажадалі моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і дабрабыту. Перад сходам мужчынскай часткі калектыву былі ўручаны салодкія падарункі.
Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XVI - пачатку ХХ стст., якую прадставіў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. Самым рарытэтным дакументам быў тастамент Урбана Станіслававіча Довкшы, у якім апекунам загадвалася даглядаць за яго сынам Іосіфам і накіраваць яго на навучанне ў школу. Дакумент датуецца 15 жніўня 1589 г. Сярод астатніх дакументаў прашэнні бацькоў з розных слаёў грамадства аб прыёме іх дзяцей у навучальныя ўстановы ў пачатку XX стагоддзя, а таксама лісты франтавікоў Першай сусветнай вайны – былых выхаванцаў Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Лісты завяршаюцца гарачымі прывітаннямі родным і ў першую чаргу бацькам.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў са святам
Работнік архіва Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы выставы, прымеркаванай да Дня бацькі
Калектыў НГА Беларусі
Агляд выставы
Дакументы выставы
Дакументы выставы