Запрашэнне НГА Беларусі на святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 85-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
5 лістапада 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў стаў ганаровым госцем на святочных мерапрыемствах, прысвечаных 85-гадоваму юбілею Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
У гістарычным будынку музея (вул. Леніна, 20) да юбілейнай даты была прадстаўлена выстава «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957». Экспазіцыя распавядае пра гісторыю фарміравання і дзейнасці дзяржаўнай карціннай галерэі ў Мінску, вывазе каштоўнасцей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі 1941–1944 гг., а таксама аб будаўніцтве галоўнага корпуса музея.
У гонар юбілея музея у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр-т Незалежнасці, 85) адбыўся святочны канцэрт, на якім выступілі артысты філармоніі у суправаджэнні вядучага музычнага калектыву Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра.