Правядзенне сумеснага схода працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

6 лістапада 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў праведзены аб’яднаны ўрачысты сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Штогод 7 лістапада (па старым стылі – 25 кастрычніка) у Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай датай наша краіна звязвае шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні народа Беларусі, пачынаючы з 1917 г., якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Да 1991 года 7 лістапада быў адным з галоўных святаў СССР і насіў назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС павіншавалі дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык, дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў.

У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў Сяргей Мішук, намеснік дырэктара БелНДIДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук. Сяргей Сяргеевіч прысвяціў свой даклад гісторыі дзяржаўнага свята.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
 
Изображение
Намеснік дырэктара БелНДIДАС Сяргей Мішук чытае лекцыю
 
Изображение
Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДIДАС