Правядзенне Адзінага дня інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы

20 студзеня 2025 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на студзень 2025 года.

У ходзе першай часткі сходу разгледжана тэма «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага» у рамках тэматыкі адзіных дзён інфармавання на 1 квартал 2025 года. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў распавялі пра важнасць удзелу ў выбарах. Намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук выступіў з матэрыялам, які падрыхтаваны на аснове інфармацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні С.Мішук растлумачыў правы і абавязкі выбаршчыкаў, асвятліў арганізацыю галасавання на ўчастках і па месцы жыхарства выбаршчыкаў.

У ходзе другой часткі сходу намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін азнаёміў аўдыторыю з дакументамі выставы, прысвечанай гісторыі выбарчай сістэмы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя. На выставе прадстаўлены дакументы, якія асвятляюць правядзенне выбараў у Дзяржаўную Думу чатырох скліканняў і ва Усерасійскі Устаноўчы сход. Сярод адабраных дакументаў Маніфест імператара Мікалая II ад 6 жніўня 1905 г. аб заснаванні Дзяржаўнай Думы, ўзор «Ўрачыстага абяцання членаў Дзяржаўнай Думы» ад 6 жніўня 1905 г., спісы выбаршчыкаў у Дзяржаўную Думу, спісы кандыдатаў у дэпутаты Ўстаноўчага сходу.

Изображение
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова і дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова.
Изображение

Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС Сяргея Мішчука.

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы выставы

Изображение

Изображение

Выстава дакументаў

Изображение

Изображение

Изображение

Калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС