Правядзенне занятку у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі
10 лютага 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2025 г. праведзена лекцыя «Фатаграфічныя матэрыялы як крыніца па генеалогіі насельніцтва Беларусі канца XIX – пачатку ХХ стст.», у ходзе якой намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавёў працоўнаму калектыву аб фатаграфічных крыніцах ў фондах НГА Беларусі.
У ходзе лекцыі асветлены такія пытанні, як гісторыя фатаграфічнай справы на беларускіх землях у другой палове XIX – пачатку ХХ ст., асноўныя віды фотадакументаў у фондах НГА Беларусі, праца па іх выяўленню і апісанню. Былі прадэманстраваны арыгіналы фотадакументаў 1870-х гг.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць занятак
Дэманстрацыя фотадакументаў 1870-х гг.
Калектыў НГА Беларусі