Запрашэнне НГА Беларусі на фотавыставу «У свеце запаведнай прыроды»
11 лютага 2025 г. НГА Беларусі стаў госцем на фотавыставе «У свеце запаведнай прыроды», якая адкрылася ў экспазіцыйных залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства наведала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфарамацыі НГА Беларусі Ірына Бандурына.
Фотавыстава прымеркавана да святкавання 100-годдзя Дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – найстарэйшай у Беларусі і адзінай ахоўнай тэрыторыі такога рангу.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 работ фотамастака Дзяніса Іўковіча, навуковага супрацоўніка Бярэзінскага біясфернага запаведніка, лаўрэята шматлікіх рэспубоіканскіх і міжнародных фотаконкурсаў.
На фотавыставе
У экспазіцыйнай зале