Удзел НГА Беларусі ў навукова-практычным семінары
13 сакавіка 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Тэарэтычныя і метадычныя асновы правядзення адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і студэнтаў у дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь».
Мерапрыемства адбылося ў канферэнц-зале Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 116). Удзельнікамі семінара былі кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, настаўнікі гісторыі сярэдніх школ г. Мінска.
На семінары абмяркоўваліся тэарэтыка-практычныя асновы правядзення розных мерапрыемстваў у рамках акцыі «Архівы-школе», пытанні сістэматызацыі і ўніфікацыі гэтай працы.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін на навукова-практычным семінары