Удзел рэспубліканскіх архіўных устаноў у патрыятычным флэшмобе да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
22 красавіка 2025 г. работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у патрыятычным флэшмобе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Ідэя флэшмобу заключаецца ў групавым выкананні песні «Кацюша» прадстаўнікамі ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
Выкананне песні адбываецца на фоне знакавых помнікаў і мемарыялаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікамі флэшмобу сталі работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Несмяротную песню работнікі архіўнай галіны праспявалі на фоне скульптурнай кампазіцыі «Развітанне» побач з Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сэнс кампазіцыі пераклікаецца з сюжэтам знакамітай песні. Скульптура адлюстроўвае кахаючую пару, якую разлучае вайна.
Правядзенне флэшмоба на фоне скульптурнай кампазіцыі «Развітанне»