Паказ НГА Беларусі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі 8 мая 2025 г., напярэдадні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Да паказу перад навучэнцамі выступіў дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў, які адзначыў, што фільм заснаваны на хранікальна-дакументальных матэрыялах з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа. Унікальная дакументальная хроніка ваенных падзей: ад пачатку нямецкай акупацыі да беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і штурму Кёнігсберга. У фінале – унікальныя кадры доўгачаканага Дня Перамогі.
Кіраўніцтва сярэдняй школы выказала падзяку і адзначыла важнасць супрацоўніцтва паміж архівістамі і ўстановамі адукацыі ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Перад паказам дакументальнага фільма
Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»