Дзень Памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
Напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі, 8 мая 2025 г., у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзены ўрачысты сход калектыву.
Перад прысутнымі выступіў дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, які адзначыў, як важна шанаваць памяць аб вялікім подзвігу савецкага народа, які атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне – самай кровапралітнай і разбуральнай вайне ў гісторыі чалавецтва, якая ніколі не будзе забыта. Перамога дасталася нам цаной неймаверных ахвяр. Аб’яднаўшыся перад тварам смяротнай небяспекі, савецкі народ праявіў непахісную стойкасць, мужнасць і гераізм. Гэта свята з’яўляецца днём памяці і ўдзячнасці, днём надзеі, якая не згасла на працягу многіх гадоў, пакуль доўжыліся ваенныя дзеянні.
Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара архіва Наталля Булойчык павіншавалі калег са святам Вялікай Перамогі і пажадалі ўсім дабра, шчасця, дабрабыту, а нашай роднай Беларусі – міру і росквіту!
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Калектыў НГА Беларусі
Калектыў НГА Беларусі