Наведванне работнікамі НГА Беларусі спектакля «Бах-бах-бах» у ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска»
15 мая 2025 г. у актавай зале ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» для работнікаў архіўных устаноў і членаў іх сем'яў арганізаваны спектакль «Бах-бах-бах» па п'есе Юліі Паспелавай. Спектакль прымеркаваны да юбілею Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
На паказе спектакля прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Алег Воінаў. З уступным словам выступіла дырэктар сярэдняй школы № 27 г. Мінска Марына Міхайлічэнка.
П'еса паказвае вайну так, як яе можа зразумець дзіця, - разам з героямі спектакля гледачы праходзяць франтавымі дарогамі і бачаць жудаснае гора па імені Вайна вачыма наіўнага цыркавога сабакі і іншых хатніх жывёл, пакінутых людзьмі на волю лёсу.
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Алег Воінаў падзякаваў юным артыстам і ўручыў ім салодкія падарункі.
Гасцямі мерапрыемства сталі работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці.
Выступленні дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Алега Воінава і дырэктара сярэдняй школы № 27 г. Мінска Марыны Міхайлічэнка
Паказ спектакля
Гледачы на спектаклі