На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 215-годзю пачатку будаўніцтва Бабруйскай крэпасці

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава дакументаў «Цытадэль на Бярэзіне. Да 215-годдзя пачатку будаўніцтва Бабруйскай крэпасці».

Будаўніцтва пачалося ў 1810 годзе і працягвалася да 1836 года. Крэпасць лічылася адной з лепшых у Еўропе, адыграла істотную ролю ў вайне 1812 года. У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі захаваліся дакументы, звязаныя з гісторыяй фартэцыі на Бярэзіне. На выставе дэманструюцца дакументы за 1810–1887 гг., сярод якіх генеральныя планы крэпасці, звесткі аб яе будаўніцтве, імянныя спісы вайскоўцаў, майстравых і рабочых, дакументы аб арыштантах, якія ўтрымліваліся ў крэпасці, аб Бабруйскім дысцыплінарным батальёне.

Изображение

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.