Удзел НГА Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё»

9 кастрычніка 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў разам з кіраўнікамі і работнікамі іншых рэспубліканскіх архіўных устаноў прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Акцыю праводзіць Міністэрства лясной гаспадаркі ў кастрычніку 2025 г. Мэта акцыі - аднаўленне ляснога фонду краіны.

У 2025 годзе лясгасамі Беларусі суцэльнымі санітарнымі высечкамі распрацавана каля 11 тыс. га лесу, які пацярпеў у выніку неспрыяльнага ўздзеяння шквалістых вятроў. Частка пашкоджаных масіваў ужо адноўлена, астатнюю частку трэба будзе аднавіць гэтай восенню.

На тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса было высаджана каля 1000 сеянцоў ёлкі і хвоі.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў у працэсе працы

Изображение

У працэсе працы

Изображение

Кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў пасля заканчэння працы

Изображение

Ўдзячны жыхар лесу