У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адзначылі Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
З асноўным дакладам выступіў загадчык аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Ерафей Маракоў. У сваёй прэзентацыі ён падрабязна спыніўся на гісторыі фарміравання Саюзнай дзяржавы, падкрэсліў непарыўную сувязь лёсаў двух народаў і ролю архіўных устаноў у захаванні агульнай дакументальнай спадчыны.
Каментуючы значнасць свята, дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў адзначыў, што Дзень яднання – гэта не проста каляндарная дата. Для архівістаў – гэта сімвал агульнай гістарычнай памяці, якую мы беражліва захоўваем у нашых фондах. Супрацоўніцтва з расійскімі калегамі дазваляе нам адкрываць новыя старонкі нашага мінулага і разам будаваць будучыню, абапіраючыся на падмурак сяброўства і ўзаемнай павагі. Сімвалічна і вельмі важна, што з дакладам выступіў малады супрацоўнік архіва. Гэта пацвярджае пераемнасць пакаленняў: моладзь не проста захоўвае дакументы мінулага, але і шчыра падзяляе каштоўнасці сяброўства і ўзаемнай павагі двух народаў.
Сход завяршыўся актыўным абмеркаваннем прэзентацыі. Было адзначана, што ўдзел маладых работнікаў у асвятленні такіх значных падзей дазваляе па-новаму зірнуць на звыклыя тэмы.
Ініцыятыва Е. Маракова стала яскравым прыкладам таго, што для моладзі НГА Беларусі Дзень яднання – гэта не проста фармальная дата, але і рэальная магчымасць глыбей вывучыць агульныя старонкі гісторыі, якія звязваюць нашы народы.
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Выступленне загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Ерафея Маракова
Калектыў НГА Беларусі падчас сходу








