Праходжанне намеснікам дырэктара НГА Беларусі Рындзіным С.М. ваенных збораў ваеннаабавязаных запасу
У лютым - сакавіку 2026 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Рындзін С.М. праходзіў ваенныя зборы ваеннаабавязаных запасу ў рамках комплексных вучэнняў Заходняга аператыўнага камандавання. Асноўная мэта - праверка боегатоўнасці, аднаўленне навыкаў і зладжванне частак. Мерапрыемствы праводзіліся пераважна ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях. Прызваныя з запасу грамадзяне праходзілі перападрыхтоўку, аднаўлялі навыкі працы з тэхнікай, абыходжання са зброяй, жылі ў палявых умовах. Рындзін С.М. знаходзіўся на службе ў роце аховы 74-га асобнага Берлінскага Чырванасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка сувязі.
Па выніках праходжання збораў за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, дысцыплінаванасць і высокія паказчыкі ў баявой падрыхтоўцы на імя дырэктара архіва паступіў падзячны ліст ад камандавання воінскай часці, у якім адзначаны добрасумленнасць і адказнасць Рындзіна С.М.
Рота аховы 74-га асобнага Берлінскага Чырванасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка сувязі








