У НГА Беларусі прайшла лекцыя аб абароне дакументаў ад паражэння плесневымі грыбамі
8 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося адукацыйнае мерапрыемства, прысвечанае пытанням забеспячэння фізічнай захаванасці архіўных дакументаў. Перад супрацоўнікамі архіва з лекцыяй выступіла Інэса Адамаўна Ганчарова, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат біялагічных навук.
Асноўнай тэмай выступлення стала абарона папяровых носьбітаў ад уздзеяння біялагічных фактараў, у прыватнасці - плесневых грыбоў, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для фондаў.
У ходзе лекцыі былі падрабязна разгледжаны наступныя пытанні:
як жыццядзейнасць мікраарганізмаў прыводзіць да незваротнага пашкоджання паперы і згасання тэксту;
выкананне тэмпературна-вільготнаснага рэжыму ў сховішчах і правілы санітарна-гігіенічнай апрацоўкі памяшканняў.
алгарытм дзеянняў пры выяўленні ачагоў біялагічнага заражэння і сучасныя спосабы дэзінфекцыі дакументаў.
Лекцыя выклікала цікавасць у работнікаў архіва, бо Інэса Адамаўна з'яўляецца прызнаным экспертам у галіне мікалогіі і аўтарам профільных навукова-практычных рэкамендацый па абароне архіўных дакументаў. Атрыманыя веды дапамогуць супрацоўнікам НГА Беларусі больш эфектыўна забяспечваць захаванасць архіўных дакументаў.
Выказваем падзяку Інэсе Адамаўне за правядзенне лекцыі.
Выступленне І.А.Ганчаровай
Калектыў НГА Беларусі падчас лекцыі
Лекцыйны матэрыял








