Прадстаўнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы да гадавіны трагедыі на ЧАЭС

У кінатэатры «Піянер» 17 красавіка 2026 г. адбылася дыялогавая пляцоўка «Чарнобыльская катастрофа: праз 40 гадоў», якая аб’яднала моладзь і прадстаўнікоў працоўных калектываў сталіцы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Алена Дарашэнка і старшыня першаснай арганізацыі БРСМ архіва Яўген Завадскі.
Праграма сустрэчы была насычаная абмеркаваннем экалагічных, сацыяльных і заканадаўчых аспектаў пераадолення наступстваў аварыі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Уладзімір Зубрык, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Ключавым спікерам пляцоўкі выступіла Жанна Чарняўская, старшыня Пастаяннай камісіі па экалогіі, прыродакарыстанні і чарнобыльскай катастрофе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Яна падрабязна расказала пра дзяржаўную палітыку па рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый і пра тое, як за мінулыя дзесяцігоддзі Беларусь змагла ператварыць «зону адчужэння» ў рэгіён адраджэння.
Удзел прадстаўнікоў НГА Беларусі ў такіх мерапрыемствах садзейнічае ўмацаванню грамадзянскай пазіцыі і дае магчымасць трансліраваць актуальную інфармацыю аб сацыяльна-экалагічным развіцці краіны ў працоўным калектыве.

Изображение

Яўген Завадскі, Алена Дарашэнка, Жанна Чарняўская і Уладзімір Зубрык перад пачаткам мерапрыемства

 

Изображение

Выступленне старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзіміра Зубрыка

 

Изображение

Выступленне старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі, прыродакарыстанні і чарнобыльскай катастрофе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанны Чарняўскай

 

Изображение

Падчас мерапрыемства