У НГА Беларусі абмеркавалі пытанні аховы працы і прафілактыкі траўматызму

29 красавіка 2026 г. ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» адбылася сустрэча працоўнага калектыву са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімірам Зубрыкам.
Мерапрыемства было прымеркавана да Сусветнага дня аховы працы, які штогод адзначаецца для прыцягнення ўвагі да пытанняў бяспекі на працоўных месцах і стварэння культуры аховы працы, а таксама да Свята Працы.
Падчас сустрэчы Уладзімір Зубрык акцэнтаваў увагу на важнасці захавання працоўнай дысцыпліны і ролі прафсаюзаў у забеспячэнні бяспечных умоў працы. Для супрацоўнікаў архіва была падрыхтавана падрабязная прэзентацыя на тэму прафілактыкі вытворчага траўматызму. У ёй былі наглядна прадэманстраваны асноўныя фактары рызыкі, метады іх мінімізацыі і сучасныя падыходы да арганізацыі працоўных працэсаў, якія выключаюць пагрозу здароўю працаўнікоў.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні абароны правоў работнікаў і падкрэслілі, што стварэнне бяспечнага асяроддзя - гэта агульная задача як кіраўніцтва, так і кожнага члена калектыву.

Изображение

Выступленне старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзіміра Зубрыка

 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі падчас мерапрыемства