Удзел НГА Беларусі ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пічэтаўскія чытанні-2026: Гістарычная навука ў перспектыве міждысцыплінарных даследаванняў».
23 кастрычніка 2026 г .адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пічэтаўскія чытанні-2026: Гістарычная навука ў перспектыве міждысцыплінарных даследаванняў», арганізаваная гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў прадстаўлены на канферэнцыі малодшым навуковым супрацоўнікам-стажорам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Маратам Крупко і вядучым архівістам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Дзмітрыем Луценковым, якія выступілі з дакладамі на тэмы адпаведна «Праваслаўнае духавенства Вялікага Княства Літоўскага (1458 – 1596 гг.) у беларускай гістарыяграфіі» і «Эволюция историографических парадигм в изучении старопечатной книжной культуры Великого Княжества Литовского (вторая половина XIX – первая четверть XXI в.)».
Работнікі НГА Беларусі Марат Крупко і Дзмітрый Луцянкоў на канферэнцыі








