Аб урачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 84-м угодкам з дня ўтварэння Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
5 ліпеня 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 84-м угодкам з дня ўтварэння ўстановы. У іх рамках адбылося пасяджэнне працоўнага калектыву, на якім выступілі яго кіраўнік – дырэктар НГА Беларусі А.Л.Воінаў – і высокія госці – намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.
На пасяджэнні за добрасумленную працу былі адзначаны наступныя работнікі НГА Беларусі:
- Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў С.Я.Трацэўская;
- Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь выказана намесніку загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Я.С.Глінскаму;
- Ганаровымі граматамі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны галоўны інжынер Р.А.Канапацкі і вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій А.А.Шкарына;
- Нагрудным знакам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі» ўзнагароджана намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Т.В.Шавялёва;
- Ганаровай граматай НГА Беларусі ўзнагароджаны намеснік загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Г.А.Карпечэнко, вядучы архівіст групы дакументацыйнага забеспячэння Н.І.Кохан, вядучы інжынер групы інжынерна-тэхнічнага забеспячэння В.Л.Цымброўскі;
- Падзяка дырэктара НГА Беларусі выказана: галоўнаму бухгалтару Г.Я.Галавій, загадчыку сектара аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі В.Г.Караффа-Корбут, архівісту II катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Д.Д.Клемантовіч, дворніку адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела А.М.Кухарскай, намесніку дырэктара М.Д.Макараву, загадчыку сектара аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.В.Расказавай.