Аб віншаванні з Днём жанчын супрацоўніц Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
Аб віншаванні з Днём жанчын супрацоўніц Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
7 сакавіка 2023 г., напярэдадні дзяржаўнага свята Дня жанчын, у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне яго жаночай часткі. На святочным сходзе мужчыны архіва ў сваіх выступленнях пажадалі сваім калегам-жанчынам святочнага настрою, моцнага здароўя, радасці ў асабістым жыцці і, безумоўна, поспехаў на працоўным месцы. Яны адзначылі, што жанчыны Беларусі маюць гэтае цудоўнае свята, якое на самым пачатку вясны дазваляе ўсім мужчынам чарговы раз успомніць пра каштоўнасць іх блізкіх жанчын і іх прыгажосць, пра іх неацэнны ўнёсак у сям’ю і жыццё кожнага мужчыны.
Шчасця вам і кахання, нашыя цудоўныя жанчыны!