Удзел работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі
23 мая 2023 г. супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у рабоце ІІI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архіўны дыялог. Да стагоддзя першай Усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў», якую правёў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).
Загадчык адззела Сяргей Рындзін у сваім дакладзе «Крыніцы па гісторыі Першай сусветнай вайны ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі» раскрыў інфармацыйны патэнцыял фондаў архіва, якія ўтрымліваюць матэрыялы па Першай сусветнай вайне. У 2024 г. адзначаецца 110 год з дня пачатку гэтага вайны, якая закранулі і беларускія землі.
Намеснік загадчыка аддзела Яўген Глінскі ў дакладзе «Верыфікацыя звестак дакументаў XVII–XIX стст. падчас падрыхтоўкі выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» падрабязна распавёў пра методыку апрацоўкі крыніц, на падставе якіх рыхтуюцца выданні з серыі «Гербоўнік беларускай шляхты».
Выступленні работнікаў НГА Беларусі, якія традыцыйна грунтуюцца на канкрэтных гістарычных крыніцах, выклікалі ва ўдзельнікаў канферэнцыі вялікую цікавасць.