Даніна памяці: дырэктар НГА Беларусі прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Хатыні.

22 сакавіка 2026 года, у 83-ю гадавіну трагічных падзей у вёсцы Хатынь, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Міхаіл Глушакоў сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь».

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі

20 сакавіка 2026 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да 83-й гадавіны з дня знішчэння вёскі Хатынь нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мерапрыемства прысвечана захаванню гістарычнай памяці аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Супрацоўнікі НГА Беларусі наведалі XXXIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш

19 сакавіка 2026 года супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» наведалі знакавую падзею ў культурным жыцці краіны XXXIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш (пр. Пераможцаў, 14).

Супрацоўнік НГА Беларусі наведаў адкрыццё выставы «Выратаванне Еўропы. 110 гадоў Нарачскай аперацыі»

18 сакавіка 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Волкава наведала ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Выратаванне Еўропы. 110 год Нарачскай аперацыі», якое адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

Моладзь Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі наведала паказ фільма «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь»

13 сакавіка 2026 года па ініцыятыве кіраўніцтва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прадстаўнікі маладзёжнага актыву архіва прынялі ўдзел у праглядзе мастацка-дакументальнай стужкі «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», паказ якой прайшоў у сталічным кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13).

У НГА Беларусі прайшоў урачысты сход да Дня Канстытуцыі

13 сакавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык наведала юбілейны вечар народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна

12 сакавіка 2026 года намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Наталія Булойчык наведала ўрачыстую юбілейную вечарыну, прысвечаную 80-годдзю выдатнага акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна.

Страницы