Правядзенне пазапланавай трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС

17 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,  у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена пазапланавая трэніроўка па экстраннай эвакуацыі работнікаў архіва і ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», а таксама наведвальнікаў чытальных залаў пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі на імітацыю ўзнікнення пажару ў будынку архіва.

У рамках вучэбнай трэніроўкі адпрацаваны дзеянні пажарных дружын НГА Беларусі і БелНДІДАС.

Трэніроўка прайшла ў штатным рэжыме, пастаўленыя задачы выкананы.

Изображение
Пастраенне работнікаў пасля экстранай эвакуацыі.
Изображение
Выяўленне і тушэнне ўмоўнага ачага ўзгарання.