Інфармацыя аб візіце мальтыйскага навукоўца-архівіста

21 мая 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў загадчык кафедры бібліятэчнай справы і архівазнаўства факультэта СМІ і інфарматыкі Універсітэта Мальты прафесар Уільям Замміт, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на стажыроўцы па праграме Нацыянальнага савета па архівах Мальты.

У ходзе экскурсіі па фондах прафесар У.Замміт азнаёміўся з гісторыяй і структурай архіва, складам фондаў «Радзівілы, князі», «Мінскі губернскі дваранскі дэпутацкі сход», «Мінская духоўная кансісторыя», у тым ліку з дакументамі, якія тычацца заснавання і дзейнасці структур Мальтыйскага ордэна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст.

У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва былі абмеркаваны напрацоўкі беларускіх архівістаў ў навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці.

Изображение

Изображение