9–10 верасня 2022 г. у Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была праведзена міжнародная навуковая канферэнцыя «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі», прымеркаваная да 955-годдзя сталіцы нашай краіны. У ёй узялі ўдзел і супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Загадчык аддзела Дзмітрый Матвейчык, вядучыя архівісты Ягор Байголаў і Ігар Сячко, вядучыя навуковыя супрацоўнікі Уладзімір Дзянісаў і Сяргей Рындзін у сваіх дакладах азнаёмілі прысутных з вынікамі праведзеных навуковых даследаванняў. Работнікі архіва рабілі асаблівы націск на выкарыстанні рукапісных дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах НГА Беларусі і раскрываюць вялікую колькасць пытанняў, звязаных з гісторыяй г. Мінска і яго жыхароў.
Падобныя запісы
Архіварыус XII
ДЭПАРТАМЕНТ ПА АРХІВАХ І СПРАВАВОДСТВУ МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТАРЫЧНЫ АРХІЎ БЕЛАРУСІ Серыя: гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства АРХІВАРЫУС Зборнік навуковых…
Выстава на цырымоніі падвядзення вынікаў конкурса імя Уладзіміра Спасовіча
26 мая 2023 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі штогадовага прававога конкурсу імя Уладзіміра Спасовіча. На ўрачыстай цырымоніі…
Занятак гуртка «Юны архівіст»
12 кастрычніка 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст».



