21 снежня 2022 г. у будынку Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна 55) пасля завяршэння рамонту адбылося ўрачыстае адкрыццё пакоя прыёму ежы. Памяшканне было адмыслова рэканструявана па рашэнні дырэктара архіва А.Л. Воінава з мэтай забяспечыць работнікам архіва магчымасць паабедаць у камфортных умовах, не выходзячы з будынка ўстановы. Пакой абсталяваны сталамі і крэсламі (12 пасадачных месцаў), кулерам з бутэляванай вадой, халадзільнікамі, шафамі для посуду, мікрахвалевымі печамі, чайнікамі, умывальнікам з гарачай і халоднай вадой, тэлевізарам.
Падобныя запісы
Архіварыус XIV
Предисловие: Скачать предисловие
На сайт дададзена інфармацыя аб выданні чатырнаццатага выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены чатырнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 30 артыкулаў, прысвечаных разнастайным…
Стажыроўка ў НГА Беларусі Ліліі Назыпавай
З 11 па 12 снежня 2023 г.у НГА Беларусі праходзіла стажыроўку начальнік аддзела па выкананні запытаў генеалагічнага характару Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» Лілія Назыпава, якая прыбыла ў Рэспубліку Беларусь у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў дадзенага архіва на чале з дырэктарам архіва Сяргеем Гарохавым.



