Удзел НГА Беларусі ў рабоце пашыранага пасяджэння Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі
23 чэрвеня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у рабоце пашыранага пасяджэння Вучонага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прымеркаванага да 70-годдзя з дня нараджэння загадчыка Цэнтрам гісторыі Беларусі IX-XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук, доктара гістарычных навук, прафесара Валянціна Федаравіча Голубева.
Правядзенне занятку у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі
23 чэрвеня 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2025 г. праведзена лекцыя «Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 84-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Адзінаму дню інфармавання на чэрвень 2025 г.
20 чэрвеня 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на чэрвень 2025 года.