Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў
5 верасня 2025 г. работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у трэцяй урачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў, якая адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
НГА Беларусі прадстаўлялі дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў і трое маладых спецыялістаў: Францішак Бохан, вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, Антон Мяцёлкін, вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, Лізавета Матылевіч, вядучы архівіст аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў. У ролі сувядучага мерапрыемства выступіла загадчык аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў НГА Беларусі Ангеліна Латышава.
Міхаіл Глушакоў у сваім звароце да прысутных распавёў аб дакументальнай спадчыне НГА Беларусі і асноўных напрамках яго дзейнасці, пажадаў маладым калегам поспехаў на працоўным шляху.
Падчас цырымоніі пасвячэння ў архівісты маладыя спецыялісты прайшлі інтэрактыўны квэст-экскурсію, прынеслі клятву архівіста і атрымалі памятныя падарункі ад кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і адкрытага акцыянернага таварыства «Банк «БелВЭБ».
Удзельнікі цырымоніі