Удзел НГА Беларусі ў аказанні дапамогі да навучальнага года
14 жніўня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і загадчык сектара навукова-даведачнага апарата аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Наталля Міхалевіч наведалі Смалявіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, які каардынуе дзейнасць устаноў адукацыі Смалявіцкага раёна па выяўленні і аказанні сацыяльна-педагагічнай дапамогі непаўналетнім і іх сем'ям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Мэтай візіту стала перадача школьных прыналежнасцяў да новага навучальнага года і ўручэнне падарункаў дзецям.
У рамках рэспубліканскіх мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года дзяцей са шматдзетных сем'яў, сем'яў з дзецьмі-інвалідамі, малазабяспечаных сем'яў, а таксама дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія пражываюць у дзіцячых інтэрнатных установах, прыёмных і апякунскіх сем'ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, НГА Беларусі закупіў сшыткі, ручкі, алоўкі, лінейкі, альбомы для малявання, пэндзля, дзённікі і іншыя школьныя прыналежнасці.