Удзел работнікаў НГА Беларусі ў другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці

11 кастрычніка 2024 г. рэспубліканскія архіўныя ўстановы прынялі ўдзел у другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Агляд-конкурс праводзіўся ў актавай зале ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Мінска «Кантакт» (г. Мінск, вул. Максіма Танка, 8).

Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Каманду архівістаў прадстаўлялі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі.

Вядучымі былі намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык і загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін, якія аб'яўлялі нумары каманды архівістаў.

Изображение
Вядучыя Наталія Булойчык і Сяргей Рындзін
Изображение
Каманда архівістаў на другім этапе агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці работнікаў органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Изображение
Гледачы агляду-конкурсу