Аб правядзенні архіўнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У перыяд з 24 па 28 чэрвеня 2024 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» прайшла архіўная частка вучэбнай архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Гісторыя».

Студэнты азнаёміліся з гісторыяй, структурай, складам фондаў, функцыямі аддзелаў установы, мерапрыемствамі па забеспячэнні захавання дакументаў і працай архівасховішчаў.

У рамках індывідуальных заданняў практыканты былі задзейнічаны ў выкананні такіх відаў архіўнай працы як пошук біяграфічных дадзеных пры выкананні запытаў сацыяльна-прававога характару, выяўленне і апісанне фатаграфічных матэрыялаў у фондах устаноў адукацыі Віцебскай губерні і інш.

У ходзе практыкі студэнты атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны досвед працы з арыгіналамі дакументаў, ацанілі магчымасці выкарыстання матэрыялаў НІА Беларусі ў вучэбнай, навуковай і экскурсійна-краязнаўчай рабоце.

Изображение
Работнік архіва Сяргей Рындзін знаёміць студэнтаў з гісторыяй, дзейнасцю і складам фондаў архіва
Изображение
С. Рындзін знаёміць студэнтаў са структурай метрычнай кнігі
Изображение
                               Праца з архіўнымі дакументамі