Прагляд дакументальна-мастацкага фільма «Культурны код»

12 верасня 2024 г. работнікі НГА Беларусі наведалі кінатэатр «Беларусь» для прагляду дакументальна-мастацкага фільма «Культурны код», прэм’ера якога адбылася 5 верасня 2024 г. Новая стужка, знятая на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», прысвечана гісторыі і значэнню нацыянальных сімвалаў Беларусі – герба, флага і гімна. Фільм разлічаны на шырокую аўдыторыю і, ў першую чаргу, на моладзь. Менавіта на гэтай падставе сярод гледачоў на паказе фільма былі маладыя супрацоўнікі НГА Беларусі.

Изображение
Работнікі НГА Беларусі на паказе дакументальна-мастацкага фільма «Культурны код»