Удзел у I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў)»
12 верасня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў ўдзел у I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Партызанскі архіў (да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў)», арганізатарам якой выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. На канферэнцыі былі разгледжаны разнастайныя пытанні па гісторыі партызанскага руху на тэрыторыі нашай краіны, прадстаўлены новыя дакументы і новыя факты аб дзейнасці беларускіх партызан.