Удзел у рэспубліканскай акцыі «Дзень без аўтамабіля»
З 2008 года ў нашай краіне штогод праводзіцца акцыя «Дзень без аўтамабіля». Мэта дадзенай акцыі - прыцягнуць увагу да праблем залішняй колькасці машын у гарадах і негатыўнага ўздзеяння аўтамабіляў на экалогію.
Чарговая такая акцыя прайшла ў нядзелю 22 верасня 2024 года. Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў разам са сваёй сям'ёй прыняў удзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся ў парку ім. Уга Чавеса пад лозунгам «Беларусь за чыстае паветра».