Удзел НГА Беларусі ў міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць вякоў гісторыі»
6 верасня 2024 г. загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Сяргей Рындзін прыняў удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць вякоў гісторыі», арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Канферэнцыя прысвечана гісторыі г. Мінска ў розныя гістарычныя перыяды. C. Рындзін выступіў з дакладам «Дабрачынная дзейнасць Мінскай мужчынскай гімназіі ў гады Першай сусветнай вайны», падрыхтаваным на падставе матэрыялаў НГА Беларусі.