Занясенне ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Соф’і Яраславаўны Трацэўскай
9 верасня 2024 г. за шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа занесена ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі загадчык архівасховішча аддзела забеспячэння захавансці дакументаў і фондаў Соф’я Яраславаўна Трацэўская.
Соф’я Яраславаўна з’яуляецца «галоўным старажылам» архіва. Яна прыйшла на працу ў архіў у 1976 годзе. За 48 працоўных гадоў унесла значны унёсак у справу захавання і выкарыстання дакументаў ЦДГА БССР, затым НГА Беларусі. Яна з’яўляецца адным з лепшых настаўнікаў для маладых спецыялістаў. Многія з ее вучняў і сення працуюць у архіўнай галіне, годна працягваючы справу свайго настаўніка.
Жадаем Соф’е Яраславаўне моцнага здароўя і далейшых поспехаў!