Выстава дакументаў ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, прымеркаванная да Дня ведаў

2 верасня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава «Навучальны працэс ва ўстановах адукацыі г. Мінска ў пачатку ХХ стагоддзя», прымеркаваная да пачатку новага навучальнага года.

Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Рындзін на агульным сходзе калектыва распавёў аб архіўных дакументах, якія адлюстроўваюць школьнае жыццё Мінскіх мужчынскай і жаночай гімназій – адных з буйнейшых і лепшых сярэдніх навучальных устаноў на тэрыторыі беларускіх губерняў Расійскай імперыі. На выставе прадстаўлены фотаздымкі вучняў, школьны дзённік, класны журнал і іншыя дакументы аб школьным быце мінулых часоў. Выстава выклікала значную зацікаўленасць аўдыторыі.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі адкрывае выставу
Изображение
Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае аб дакументах выставы
Изображение
Агляд выставы
Изображение
Дакументы выставы