Наведванне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сярэдняй школы № 27 г. Мінска ў Дзень ведаў
2 верасня 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы - школе» прадстаўнікі НГА Беларусі наведалі ДУ «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў стаў госцем на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага навучальнага года.
Загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін правёў для вучняў сярэдніх класаў першы ўрок на тэму «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы». Занятак прайшоў у актавай зале школы. Тэма першага урока, вызначаная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, мае сваёй мэтай ўмацаванне патрыятызму сярод юных грамадзян у Год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
С.Рындзін асвятліў асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая бяспека, касмічныя даследаванні, энергетыка, транспарт, медыцына, адукацыя, фізкультура і спорт, культура.
Асаблівая ўвага была звернута на велізарныя дакументальныя багацці, якія захоўвае НГА Беларусі. Яны дазваляюць даследаваць мінуўшчыну нашай Радзімы з сярэдніх вякоў да пачатку ХХ ст. Грамадзяне і госці нашай краіны могуць вывучаць уласны радавод па дакументах архіва.
У канцы занятка С.Рындзін перадаў школе памятны падарунак – навукова-папулярную кнігу «Захоўваць вечна. Старонкі мінуўшчыны і сучаснасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», выдадзеную ў 2023 г. і прымеркаваную да 85-годдзя архіва.
НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву сярэдняй школы № 27 г. Мінска (і асабіста дырэктару Марыне Барысаўне Міхайлічэнка) за гасцінны прыём.