Запрашэнне НГА Беларусі на выставу фатаграфічных работ

15 кастрычніка 2024 г. НГА Беларусі стаў госцем на выставе «Беларускае кіно ў аб'ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно», якая адкрылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства наведала загадчык сектара навукова-даведачнага апарата аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Наталля Міхалевіч. Выстава прысвечана творчасці Міколы Гнісюка, яго ўкладу ў айчыннае кіно. Фотамастак працаваў з беларускімі рэжысёрамі Элемам Клімавым і Віктарам Тархавым, а таксама Глебам Панфілавым, Мікітам Міхалковым, Эльдарам Разанавым. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты беларускіх акцёраў і рэжысёраў, кадры са здымак фільмаў.

Изображение
На выставе
Изображение
На выставе