У НГА Беларусі і БелНДІДАС успомнілі ўдзельнікаў і ўшанавалі памяць ахвяр Афганскай вайны 1979–1989 гг.
14 лютага 2025 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
15 лютага 1989 года, завяршыўся вывад вайскоўцаў Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. Скончылася Афганская вайна, у якой Савецкая армія панесла самыя вялікія страты з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Каля 30 тысяч беларусаў прайшлі дарогамі Афганскай вайны. 771 з іх не вярнуўся.
У Рэспубліцы Беларусь прызнанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным. У цэнтры Мінска, у лукавіне ракі Свіслач, узведзены мемарыял на «Востраве слёз» у памяць аб загінуўшых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане. Манументы і помнікі воінам-інтэрнацыяналістам устаноўлены ў многіх гарадах і пасёлках Беларусі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», 15 лютага ўстаноўлены Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэтая дата традыцыйна штогод адзначаецца ў нашай краіне.
Работнікам НГА Беларусі і БелНДІДАС быў паказаны відэаролік, прысвечаны гісторыі Афганскага канфлікту 1979–1989 гг.
Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
Выступленне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова
Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС