Удзел НГА Беларусі ў дакументальнай выставе «На варце Айчыны ва ўсе часы»

18 лютага 2025 г. Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і размешчана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальная выстава «На варце Айчыны ва ўсе часы», прымеркаваная да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Архівам прадстаўлены дакументы канца XVIII – пачатку ХХ стст., якія асвятляюць развіццё ваеннай справы на беларускіх землях у часы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Самы ранні дакумент на выставе адносіцца да канца XVIII ст. Гэта заява Станіслава Калупайла аб аказанні яму дапамогі на ваенны рыштунак. На выставе прадэманстраваны паслужныя спісы і фатаграфіі вайскоўцаў, выявы воінскіх знакаў адрознення, абмундзіравання і шэраг іншых дакументаў. Матэрыялы выставы, якія адносяцца да дарэвалюцыйнага перыяду, падрыхтаваны намеснікам дырэктара НГА Беларусі Сяргеем Рындзіным.

Изображение

Изображение

На дакументальнай выставе

Изображение

Изображение
Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе