Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»
19 лютага 2025 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад навучэнцамі старэйшых класаў школы выступіў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін. Занятак быў прысвечаны гісторыі ваеннай справы на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ ст.
Удзельнікі гуртка азнаёміліся з фармулярнымі спісамі і фотакарткамі вайскоўцаў, выявамі воінскіх знакаў адрознення, абмундзіравання і іншымі дакументамі. С.М.Рындзін таксама распавёў навучэнцам аб арганізацыі ваеннай службы на тэрыторыі Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд, воінскіх званнях, відах узбраенняў.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка, задавалі шматлікія пытанні.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін вядзе занятак гуртка
Навучэнцы знаёмяцца з копіямі архіўных дакументаў