Удзел НГА Беларусі ў дакументальнай выставе, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню
28 лютага 2025 г. Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і размешчана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальная выстава «Жаночы сілуэт на фоне гісторыі», прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.
Архівам прадстаўлены на стэндах і ў вітрынах матэрыялы, якія адлюстроўваюць удзел жанчын у грамадскім жыцці ў розныя гістарычныя перыяды. На выставе прадэманстраваны партрэты прадстаўніц уплывовага магнацкага роду Радзівілаў, разнастайныя дакументы аб вучобе, працы, дабрачыннай дзейнасці, дасягненнях жанчын у гісторыі і сучаснасці Беларусі.
Матэрыялы выставы, якія адносяцца да дарэвалюцыйнага перыяду, падрыхтаваны намеснікам дырэктара НГА Беларусі Сяргеем Рындзіным.
На дакументальнай выставе
Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на выставе
Стэндавая экспазіцыя НГА Беларусі