Запрашэнне НГА Беларусі на выставу «Каўказу… Аляксандр Рубец. Мастацтва»
28 лютага 2025 г. НГА Беларусі стаў госцем на выставе «Каўказу… Аляксандр Рубец. Мастацтва», якая адкрылася ў экспазіцыйных залах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства наведала вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфарамацыі НГА Беларусі Ірына Бандурына.
Выстава прысвечана творчасці Аляксандра Рубеца – расійскага мастака беларускага паходжання, прадстаўніка рускай і савецкай мастацкай школы канца 1960–1970-х гг.
У экспазіцыі прадстаўлена болей 50 работ мастака, якія адлюстроўваюць аўтарскае творчае бачанне і ўспрыманне прыроды і культуры Каўказа.
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфарамацыі НГА Беларусі Ірына Бандурына на выставе
У экспазіцыйнай зале