Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі занятку гуртка «Юны архівіст»

12 сакавіка 2025 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад навучэнцамі старэйшых класаў школы выступіў намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін. Чарговы занятак быў прысвечаны гісторыі Мінскай гарадской ратушы.

С. М. Рындзін распавёў удзельнікам гуртка аб архіўных дакументах, якія асвятляюць дзейнасць выбарнага адміністрацыйнага і судовага органа ў Мінску – магістрата, а таксама гісторыю будынка Мінскай ратушы ў першай палове XIX ст. Навучэнцам прадэманстраваны выявы будынка Мінскай ратушы ў творах мастакоў XIX–пачатку ХХ стст.

Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка, задавалі шматлікія пытанні.

Изображение

Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін вядзе занятак гуртка

Изображение

Дэманстрацыя аднаго з малюнкаў будынка Мінскай ратушы ў XIX стагоддзі

Изображение

Паказ відэасюжэту па гісторыі Мінскай гарадской ратушы