Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі работнікамі Валожынскага краязнаўчага музея
18 сакавіка 2025 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі работнікі Валожынскага краязнаўчага музея. Мерапрыемства прымеркавана да 90-годдзя з дня смерці Бенедыкта Генрыха Тышкевіча (1852–1935) – мецэната, калекцыянера, фатографа з міжнародным прызнаннем. Граф быў прадстаўніком валожынскай лініі роду Тышкевічаў.
Госці азнаёміліся з гісторыяй і фондамі архіва, а таксама са спецыфікай яго дзейнасці і асноўнымі напрамкамі работы. Намеснік дырэктара Сяргей Рындзін правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчу і паказаў асабліва каштоўныя дакументы, якія захоўваюцца ў архіве.
Загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько прадэманстравала дакументы па гісторыі графскага роду Тышкевічаў.
Госці праявілі вялікую цікавасць да дакументальнай спадчыны Беларусі і задавалі шматлікія пытанні.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра гісторыю і сучасную дзейнасць архіва
Госці архіва
Дэманстрацыя дакументаў па гісторыі роду Тышкевічаў
Экскурсія па архівасховішчу