Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстым мерапрыемстве, прымеркаванным да 90-годдзя гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
21 сакавіка 2025 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык прыняла ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Савета гістарычнага факультэта, прысвечаным 90-годдзю з дня заснавання факультэта. Мерапрыемства адбылося у актавай зале гістарычнага факультэта БДУ (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6).
За гады сваёй дзейнасці гістарычны факультэт стаў найбуйнейшым цэнтрам гістарычнай адукацыі ў Беларусі, аб'яднаў і выгадаваў таленавітых навукоўцаў і даследчыкаў, падрыхтаваў не адно пакаленне спецыялістаў-гісторыкаў самага высокага ўзроўню, унёс вялікі ўклад у беларускую гістарыяграфію па шырокаму колу пытанняў, атрымаў заслужанае міжнароднае прызнанне.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі і гістарычны факультэт БДУ звязваюць прафесійныя, калегіяльныя і добрасардэчныя адносіны. Многія выпускнікі гістарычнага факультэта паспяхова працуюць у сценах аднаго з вядучых архіваў краіны – Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык на ўрачыстым мерапрыемстве