Віншаванне Алы Купрыянаўны Галубовіч з юбілеем

7 красавіка 2025 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі павіншаваў дырэктара НГА Беларусі ў 1995-2012 гг. Алу Купрыянаўну Галубовіч з юбілеем.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў.

Ала Купрыянаўна мае багаты жыццёвы і прафесійны вопыт. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна ў 1970 годзе працавала навуковым супрацоўнікам у Віцебскім краязнаўчым музеі. У 1975-1982 гг. - старшы захавальнік фондаў, навуковы, старшы навуковы супрацоўнік аддзелаў забеспячэння захаванасці дакументаў, інфармацыйна-пошукавых сістэм Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР. З 1982 па 1984 год - інспектар навукова-выдавецкага аддзела Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР. У 1985-1992 гг. - загадчык чытальнай залы, аддзела інфармацыі, публікацыі і навуковага выкарыстання дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР. У 1993 годзе прызначана намеснікам, з 1995 года – дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Ала Купрыянаўна з'яўлялася членам Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Тапанімічнай камісіі пры Мінгарвыканкаме, узначальвала Вучоны савет Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы і выданні навуковых даведнікаў, зборнікаў і манаграфій, апублікаваных архівам, у падрыхтоўцы матэрыялаў для гісторыка-дакументальных хронік гарадоў і раёнаў Беларусі (серыя «Памяць»), даследавала гісторыю архіва князёў Радзівілаў, праблемы захавання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі. З'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў і радыёперадач па гісторыі Беларусі. Узнагароджана ганаровымі граматамі і падзякамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў СССР, БССР, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, медалём «Ветэран працы», нагрудным знакам «Ганаровы архівіст Беларусі» (2004).

За шматгадовую бездакорную працу, значны асабісты ўклад у захаванне дакументальнай спадчыны беларускага народа Ала Купрыянаўна занесена ў Кнігу Пашаны Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Жадаем Але Купрыянаўне ўсяго самага добрага, моцнага здароўя і дабрабыту!

Изображение

Віншавальнае выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Воінава

Изображение

Узнагароджанне Алы Купрыянаўны Галубовіч Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Изображение

Віншавальнае выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў уручае юбіляру віншавальны адрас

Изображение

Віншавальнае выступленне дырэктара БелНДІДАС Андрэя Рыбакова

Изображение

Выступленне Алы Купрыянаўны Галубовіч

Изображение

Віншавальнае выступленне загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў НГА Беларусі Галіны Кутуковай

Изображение

Віншавальнае выступленне загадчыка аддзела публікацый НГА Беларусі ў 2004–2013 гг. Дзмітрыя Яцкевіча

Изображение

Ала Купрыянаўна Галубовіч у Кнізе Пашаны НГА Беларусі

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

Изображение

Калектыў НГА Беларусі